понедельник, 2 апреля 2012 г.


Легенды о Национальном парке Нарочанский

О происхождении озера Нарочь, от которого и пошло название края, существует много легенд. Одна из них рассказывает о том, что когда-то на берегу большого озера с хрустально-прозрачной водой жила девушка Нара. На закате любила она сидеть у воды на песчаном берегу и петь, подыгрывая себе на гуслях. Однажды песни Нары услышал пан, старый вдовец, и захотелось ему взять девушку в жены. Но у Нары был жених, и она отказалась. Тогда слуги убили парня, а девушку привели в панские хоромы. В ночь перед венчанием Нара подожгла дворец и попыталась убежать. На берегу ее нагнала дворцовая охрана. Когда Нара поняла, что от погони не уйти, бросилась в воду. С того времени и называют озеро ее именем – Нара или Нарочь. Легенды (в оригиале, белорусский язык)
Нарач
Не было Нарачы тут. Не было Баторына i Мястра. Не было гэтых белакорых прыбярэжных бяроз, тужлiвага крыку чаек i выбеленых стагоддзямi аблачын. Была зямля — гiблая, чорная, як i яе абрабаваная доля. I жыла на гэтай зямлi непрыгожая, рабая, як i сама зямля, дзяўчына Алёнка. Але душой была Алёнка святлей самага белага дня — столькi непрыкметнага хараства таiлася ў ёй. Радавалiся дзявочай дабраце простыя людзi, не раз сушыла яна слёзы iх горкай нядолi. I ўсiм сэрцам пакахаў рабую дзяўчыну хлопец-прыгажун.
Толькi сярод людзей былi i нядобрыя, злыя людзi. Яны балюча дакаралi хлопцаву нiцавокасць, павучалi яго: - Вачэй мець не трэба, каб бачыць, якая чорная, брыдкая твая абраннiца. Захлынулася пакутнай журбою раненае сэрца. Да свiтальных зор насiў хлопец па чорнай зямлi горкую скруху, i яна лiлася з сэрца самотнай, тужлiвай песняй. I столькi непадробнага пачуцця было ў яе простых словах, столькi жадання надзялiць прыгажосцю свет цэлы. Не магла песня не крануць сэрца добрага чараўнiка. I ён, расчулены ёю да слёз, вырашыў дапамагчы хлапечай бядзе: падараваў яму чароўнае люстэрка. Паглядзелася ў люстэрка Алёнка — прыгажуняй няпiсанай стала. Пасвятлела на чорнай зямлi ад яе дзiвоснай красы. У сведкi да iх шчасця клiкаў хлопец усiх добрых людзей. Упершыню яго сэрца пела пра шчасце.
Аднак нядоўгiм было яно. Дачуўся пра гэты цуд магнат з палаца. Зайздрасцю засвяцiлiся хцiвыя вочы, калi паланянка-прыгажуня пераступiла княжы парог.
- Гэты скарб за ўсе iншыя мне даражэй, — адно i сказаў стары князь.
Каханых разлучылi. Заклiнаючы сваю прыгажосць, жорстка дакарала ў палацы магната чароўнае люстэрка дзяўчына. У гулкiм вясельным гомане пырснула чароўнае люстэрка дробнымi асколкамi-промнямi. I там, дзе ўпалi асколкi, iмгненна ўзышла крынiца, забiлася ўспененая, бурная, як дзявочая нянавiсць. Пад хвалямi, празрыстымi i светлымi, як само каханне, хавала яна княжы палац. А калi пенныя хвалi ўлагодзiлiся, вачам людскiм адкрыўся дзiвосны цуд: ляжала перад iмi вялiзнае возера з блакiту i зор. I той, хто глядзеўся ў яго, прыгажэў душою i сэрцам… А Нарач — значыць, хлопцава нарачоная.

Комментариев нет:

Отправить комментарий